Акцыя гарадзенскіх праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання гарадзенскія праваабаронцы выйшлі праінфармаваць гарадзенцаў пра праблемы, звязаныя з гэтым пытаннем у Беларусі.
Сёння, 9-га кастрычніка праваабаронцы выйшлі на шматлюдны Скідзельскі рынак, дзе раздавалі спецвыпуск газеты “Народная воля”.
Жыхары горада ахвотна разбіралі газеты.
