Акцыя МНС „Моладзь выбірае бяспеку”
На Берасцейшчыне Міністэрства ўнутраных спраў (МНС) праводзіць акцыю “Моладзь выбірае бяспеку”. Юнакі-валанцёры, чальцы моладзевых пажарных арганізацый ды клубаў сумесна з выратавальнікамі арганізоўваюць сацыяльныя рэйды дапамогі пажылым людзям, малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям.
Вельмі актуальна выглядае акцыя ў Столінскім раёне, дзе амаль 80% насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасці. Старым людзям трэба ў першую чаргу дапамагчы па гаспадарцы, адзначыў супрацоўнік столінскага аддзялення МНС Канстанцін Бародзіч:
– Дапамагаем адзінокім, старым людзям перад пачаткам пажаранебяспечнага ацяпляльнага перыяду. Дзесьці прыбіраем сухое лісце, наводзім парадак на надворку ці ў хаце, дровы прыносім і складваем. Старым бабулькам складана гэта зрабіць. Аддзел сацыяльнай абароны нам дае адрасы, і дзе патрэбная нашая дапамога, туды мы і едзем.
Акцыя “Моладзь выбірае бяспеку” мае агульнабеларускі маштаб і ладзіцца апошнія пяць год восенню. Выртавальнікі ўпэўненыя, што юнакі павінны адчуваць грамадзянскі абавязак дапамагаць суайчыннікам.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя