Акцыя на мяжы ў Медніках
Каля 60 чалавек сабраліся ў пункце пропуску «Мядзінінкай» для ўдзелу ў шматдзённым пікеце. Там праходзіць акцыя, якая аналагічная акцыі ў Баброўніках.
Патрабаванні пікетоўцаў да Еўразвязу — паскорыць прыняцце санкцый супраць Лукашэнкі, да ўладаў Беларусі — вызваліць палітвязьняў і адкрыць наземныя межы. Калі патрабаваньні ня выканаюць, праз 4 дні ўдзельнікі абяцаюць пачаць блякаваць рух, паведамляе @tutby_official.
Беларускае Радыё Рацыя
