Акцыя па прафілактыцы рака малочнай залозы ў жанчын
Ва ўсіх анкалагічных установах краіны на працягу двух дзён любая пацыентка можа наведаць лекара-мамолага і атрымаць кансультацыю. “Грамадзяне грэбуюць сваім здароўем і звяртаюцца толькі тады, калі хвароба дае пра сябе ведаць”, – адзначыў лекар пінскага анкалагічнага дыспансера Андрэй Новікаў:
– Асноўная праблема нашай анкалогіі – хворыя звяртаюцца да лекараў вельмі позна, пасля з’яўлення першых прыкмет хваробы. Бывае яны марудзяць з наведваннем урача на месяц, на два. І ўжо прыходяць, калі хвароба моцна прагрэсуе. Анкалагічныя хваробы займаюць другое месца па прычынам смерцяў ад хвароб. На першым месцы ў нас стаіць анкалогія малочных залоз у жанчын. Калі выяўляецца рак на першай-другой стадыі, то ён паддаецца лекаванню.
Медыкі заклікаюць беларусаў быць больш уважлівымі да свайго здароўя і не эканоміць час на прафілактыцы. Хваробу лепш папярэдзіць, чым з ёй змагацца.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя