Акцыя па зборы подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг зноў прайшла ў Менску



Актывісты зноў правялі акцыю ў цэнтры Менска па зборы подпісаў пад зваротам у Міністэрства культуры аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пікет, які пачаўся ў 12 гадзін каля ўніверсама „Цэнтральны”, ініцыявалі члены зарэгістраванага ў Чэхіі грамадскага аб’яднання „Малады фронт”. Акрамя сустаршыні „Маладога фронту” Дзмітрыя Дашкевіча туды прыйшлі Уладзімір Някляеў, Алесь Марачкін, Уладзімір Колас, Ніна Багінская, іншыя актывісты.

У ходзе акцыі, за якой назіралі праваахоўнікі, Дашкевіч прымацаваў скотчам расцяжку з выявай герба „Пагоня” пад шыльдай спектакля Купалаўскага тэатра каля ўваходу ў пераход станцыі метро „Кастрычніцкая”.

У дачыненні да Дашкевіча і яшчэ некалькіх актывістаў — удзельнікаў пікета міліцыянеры склалі пратаколы.

Пра пачатак збору подпісаў актывістамі „Маладога фронту” было абвешчана 19 верасня пасля завяршэння акцыі „Праспект нацыянальнага сцяга” у Мінску. Дашкевіч заяўляў, што плануе збіраць подпісы кожны дзень, акрамя нядзелі. Мяркуецца, што збор будзе адбывацца на працягу месяца, а затым актывісты аднясуць подпісы ў Міністэрства культуры.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Фота: Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя