Акцыя падтрымкі беларускіх палітвязняў прайшла ў Вільні
Беларусы Літвы салідарныя з палітвязнямі ў Беларусі. У Вільні на плошчы Вінцука Кудзіркі дзясяткі людзей сабралася пад бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць свой супраціў палітыцы Лукашэнкі.
Сабраліся тут не толькі прадстаўнікі беларускай меншасці, але таксама расеяне, літоўцы і прадстаўнікі літоўскіх уладаў.
– Хачу звярнуць увагу сусветнай супольнасці на тое, што гэтыя 3%, якія пагадзіліся працаваць з вар’ятам-Сашам, яны забіраюць усе сродкі існавання ў астатніх 97%.
– Для гэтага я сюды прайшоў, каб быць разам з іншымі беларусамі, якія цяпер жывуць тут у Літве, для якіх, тое, што адбываецца ў нас на Бацькаўшчыне, у Беларусі, неабыякава.
– Хачу быць салідарным з беларускімі грамадзянамі, якія выказваюць сваё меркаванне, незадаволенасць рэпрэсіямі. Думаю, што нам, суседзям, вельмі важна падкрэсліць, што мы гэта бачым, мы падтрымліваем тых, хто за свабоду.
– Беларусь павінна быць свабоднай і вольнай.
– Такія пераследы пакінуць незаўважанымі было б проста злачынствам з боку дэмакратычнай Еўропы.
Акцыя падтрымкі беларускіх палітвязняў прайшла ў сімвалічным месцы, на плошчы паміж Домам Еўропы і будынкам урада Літвы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя