Акцыя памяці ахвяраў канцлагера “Бяроза-Картузская”



Каля помніка ахвярам канцлагера “Бяроза-Картузская” прайшла акцыя, арганізаваная ўдзельнікамі руху салідарнасці “Разам” з Менску.

IMG_1356

Каля помніка і каля мемарыяльнай дошкі аднаго з будынкаў былога канцлагера людзі запалілі знічы ды ўсклалі вянкі з бел-чырвона-белымі ды жоўта-блакітнымі стужкамі.

Старшыня Руху Вячаслаў Сіўчык выступіў перад удзельнікамі акцыі:

– Мы мусім ушаноўваць тыя ахвяры, якія панесла нашая нацыя. Гэтае месца – святыня і для ўкраінскага нацыянальнага вызвольнага руху, бо практычна ўсё кіраўніцтва АУН прайшло праз гэты канцлагер. Як і большасць, напрыклад, беларускіх дзеячоў прайшла ў міжваенны перыяд праз Лукішкі.

Канцлагер Бяроза-Картузская быў створаны польскімі ўладамі ў 1934 годзе ў аднайменным горадзе, цяпер – горад Бяроза на Берасцейшчыне. Ён стаў месцам пазасудовага зняволення тых, хто выступаў супраць кіроўнага рэжыму, у тым ліку дзеячоў габрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальнага рухаў, камуністаў, польскіх палітычных апанентаў Пілсудскага.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя