Акцыя памяці Кастуся Каліноўскага ў Львове



8 верасня, у Дзень Беларускай Вайсковай Славы, на Лычакоўскіх могілках Львова, дзе пахавана каля 230 удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў, адбудзецца акцыя памяці беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

А 12:00 ля помніка Сымону Шыдлоўскаму, кіраўніку паўстання Кастуся Каліноўскага на Віцебшчыне, пройдзе сімвалічная цырымонія падсыпкі магіл герояў, пахаваных ў Львове, дастаўленай з Вільні зямлёй з месца пахавання Кастуся Каліноўскага.

Мерапрыемства працягне урачыстае шэсце па вуліцах Львова і мітынг украінска-літоўска-беларуска-польскай дружбы і салідарнасці. Ва ўрачыстых мерапрыемствах 8 верасня 2019 годзе ў Львове возьмуць удзел кіраўніцтва Руха Салідарнасці “Разам”, архіепіскап БАПЦ Святаслаў Логін, грамадскія і палітычныя дзеячы.