Акцыя памяці ў Курапатах



23 жніўня 1939 года быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа. 6 гадоў таму Еўрапейскі Парламент прыняў рэзалюцыю, у якой вызначыў 23 жніўня агульнаеўрапейскім Днём памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.

2015-08-24_zavalnia_miznarodny_dzien_pamiaci_fota (3)

Гэты дзень адзначылі і ў Беларусі – у Курапатах, прыйшло некалькі дзясяткаў людзей. Кажа арганізатар акцыі, намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” Алесь Макаеў:

– У гэты дзень былі падпісаныя ганебныя старонкі пакта Молатава-Рыбентропа. З гэтых старонак пачалася ІІ Сусветная вайна, і два таталітарныя рэжымы дзялілі Еўропу, а пасля знішчалі адзін аднога. Гэты дзень Рух Салідпрнасці “Разам” традыцыйна адзначаў выездам у Катынь. Але ў гэтым годзе традыцыя парушылася, бо ў такі дзень нельга было не прыйсці ў наш святы некропаль, Курапаты.

Сёлета Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў адзначалі ў Эстоніі, дзе прадстаўнікі васьмі краінаў прынялі агульную заяву з  заклікам стварыць міжнародную ўстанову для расследавання злачынстваў камунізму.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара