Акцыя салідарнасці да дня народзінаў Мікалая Статкевіча
Недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітычных вязняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасці для Мікалая Статкевіча, якому 12-га жніўня спаўняецца 59 гадоў.
Для таго, каб паўдзельнічаць у акцыі салідарнасці з палітвязнем, прапануецца зрабіць здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікаваць яго ў сацыяльных сетках, пазначаючы спецыяльным хэштэгам #SkyForStatkievich і спасылкай на петыцыю з патрабаваннем вызваліць Статкевіча на сайце change.org.
“Мы звяртаемся да лідараў урадаў краін Еўразвязу працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Мікалая Статкевіча ды іншых беларускіх палітычных зняволеных,” — адзначаецца ў петыцыі, створанай жонкай Статкевіча Марынай Адамовіч.
Беларускае Радыё Рацыя