Акцыя салідарнасці і затрыманні ў Пружанах
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі і незарэгістраванымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты Віктарам Бабарыкам і Валерам Цапкалам адбылася ў Пружанах. У 19 гадзін людзі выйшлі на плошчу. Праз гадзіну стаяння на плошчы да групы з 15 чалавек пад’ехалі тры міліцэйскія машыны.
Міліцыянты сталі затрымліваць людзей, кажа ўдзельніца акцыі Алена:
– Мы проста стаялі на плошчы, адзін чалавек быў у цішотцы «Краіна для жыцця», а ў іншага быў сцяг бел-чырвона-белы. Міліцыя прыехала, яны адразу прыйшлі і сказалі, каб мы ўсе прайшлі з імі ў міліцыю. Мы сказалі, што нічога не парушаем і нікуды не пойдзем. І яны некалькі разоў паўтарылі: вы адмаўляецеся з намі прайсці? Мы сказалі, каб растлумачылі, што мы парушаем і чаму мы павінныя з імі ісці. Тады яны ўжо пачалі хапаць і цягнуць. Мы тут спрабавалі іх адбіць, але нічога не выйшла. Каб нас было болей, то можа б і адбіліся.
Затрыманых Юрыя Папко – юрыст-консульта ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Пружанскага райвыканкама і Міхаіла Кісяля абвінавачваюць па двух артыкулах: непадпарадкаванне міліцыі і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. А якой гадзіне 15 ліпеня будзе суд – пакуль невядома.
Дзейнічаў груба, нахабна, не прадставіўся пры затрыманні
Інспектар па справах непаўнагадовых Дзмітрый Таразевіч
Праганяў з плошчы і затрымліваў
Удзельнік затрымання Кірыл Ліхадзіеўскі
Удзельнік затрымання
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1reg.by, Беларускае Радыё Рацыя