Акцыя салідарнасці ў Осла – мы не здаёмся!
Учора (07.08) прайшла акцыя ў падтрымку сумленных выбараў і дэмакратыі ля будынка Парламента Нарвегіі.
Мы змагаемся за Вольную дэмакратычную Беларусь і правы чалавека! Акцыю ў Осла наведалі таксама прадстаўнікі Human Rights House Foundation, Human Rights Analysis Center, Rød Ungdom, а таксама нарвежскі журналіст з навінавага партала Transit Magasin. Таксама была падпісана петыцыя і перададзена на разгляд у Нарвежская парламент.
Ксенія Гладзенькая для Беларускага Радыё Рацыя, Осла
