Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Таронта
Акцыі салідарнасці таксама падтрымалі беларусы Таронта.
За месяц у Канадзе адбылося некалькі масавых мерапрыемстваў, дзе выказвалі падтрымку палітзняволеным, дэманстравалі сваю нязгоду з дзеяннямі ўлады ды патрабавалі зыходу кіраўніка Беларусі, – распавяла адная з арганізатарак Крысціна Шым:
– Я думаю, што галоўная матывацыя ў нас ва ўсіх адна па ўсяму свету, а таксама беларусаў, якія жывуць у Беларусі. Матывацыя – кансалідацыя нашых агульных сіл для рашэння галоўных праблемаў у Беларусі. І як мы бачым, што галоўная праблема ў Беларусі – гэта свабода. Беларусь павінна стаць свабоднай краінай без гвалту, без зняволеных, без дыктатуры, якая знаходзіцца ў руках толькі аднаго чалавека – Лукашэнкі.
Крысціна Шым звярнула ўвагу, што беларусы Таронта ды Канады ў цэлым, якія не прыйшлі на папярэднія акцыі, будуць мець магчымасць зрабіць гэта ў асноўны дзень галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя
