Акцыя салідарнасці з «Белсатам»
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец абвесціў пра пачатак кампаніі ў падтрымку тэлеканала “Белсат”, якому польскія ўлады плануюць у наступным годзе значна скараціць фінансаванне. „Найперш запускаем флэшмоб у падтрымку „Белсата”. Фатаграфуемся з хэштэгам #белсатжыві і выстаўляем у сеціва”, – адзначыў Павел Севярынец.
Сёння ж неабыякавыя абмяркуюць, як яшчэ дапамагчы незалежнаму беларускаму тэлеканалу.
– Мы вельмі спадзяемся, што да такога кроку не дойдзе. У 12 гадзін мы збіраем палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, рэдактараў, актывістаў – запрашаем практычна ўсіх, каб разам выказаць стаўленне да такога кроку польскага МЗС і распрацаваць кампанію ў падтрымку «Белсата».
Збор удзельнікаў абмеркавання кампаніі ў падтрымку тэлеканала «Белсат» пройдзе ў 12:00 у офісе прафсаюза работнікаў радыё-электроннай прамысловасці па вуліцы Кульман 4 у Менску.
Антон Разумоўскі, беларускае Радыё Рацыя