Акцыя салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам
Менскія анархісты правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем Дзмітрыем Паліенкам, якi адбывае 2-гадовы тэрмін у калоніі.
У сакавіку гэтага года Дзмітрыю адмянілі адтэрміноўку адбыцця тэрміну з-за палітычнай актыўнасці. Ён атрымаў два адміністрацыйныя правапарушэнні за пікет у Курапатах і марш нетунеядцаў. Але для адмены адтэрміноўкі неабходна тры адміністрацыйныя правапарушэнні, таму трэцяе было сфальсіфікаванае і дастаўлена Дзмітрыю прама ў ІЧУ ў Жодзіне.
У знак салідарнасці на адным з мастоў Менска быў вывешаны банер «Волю Паліенку».
https://www.youtube.com/watch?v=xqH2ZIit7Nk