Акцыя салідарнасці з кадэтамі ў інтэрнэце
Група «Арт-Сядзіба» ініцыявала акцыю #ПагоняПобач у знак салідарнасці з ястрамбельскімі кадэтамі.
«У Беларусі вакол нацыянальнага сімвала «Пагоня» адбываюцца ганебныя рэчы, якія хопіць трываць! Таму «Арт-Сядзіба» пачынае акцыю салідарнасці. Далучайцеся! Калі «Пагоні» няма на дзяржаўных будынках Беларусі, то гэта не значыць, што яе няма ў беларусаў! «Пагоня» побач – будзем жыць!» – гаворыцца ў паведамленні на Фэйсбуку.
Дзясяткі карыстальнікаў-жыхароў Беларусі і іншых краін выкладваюць у сацыяльных сетках свае фатаграфіі з нацыянальным гербам «Пагоня».
Беларускае Радыё Рацыя