Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Бярозе



Бяроза чарговы раз выказала салідарнасць з палітычнымі вязнямі. У розных месцах горада з’явіліся улёткі з партрэтамі палітвязняў.

IMG_0308

Гэта палітыкі і грамадскія актывісты – апаненты ўлады, якія не прымаюць цяперашні рэжым і аткрыта пра гэта заяўляюць: Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юрый Рубцоў.

Дэмакратычная супольнасць Бярозы не аднойчы намагалася правесці пікеты ў іх падтрымку, але ўлады пастаянна забараняюць правядзенне гэтых мерапрыемстваў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя