Акцыя супраць міліцэйскага гвалту ў дачыненні журналістаў



Увечары 3-га верасня група журналістаў незалежных СМІ сабралася каля Міністэрства ўнутраных спраў, каб патрабаваць сустрэчы з міністрам Юрыем Караевым.

Улады чарговы раз паказалі сваё стаўленне да незалежнай журналістыкі – ні міністр, ні яго намеснікі не пагадзіліся сустрэцца з грамадзянамі, кажа генеральны дырэктар „Tut.by медыя” Людміла Чэкіна.

– Шасцёра журналістаў былі затрыманыя трое сутак таму, іх без ніякіх законных падстаў затрымалі і працягваюць утрымліваць у заключэнні. Мы вырашылі проста заручыцца падтрымкай калег, запісацца на прыём да міністра і сустрэцца з ім. Нам было адмоўлена. Нам сказалі, што мы павінны абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў унутраных спраў у пракуратуры, і таму ніякіх падстаў на сустрэчу з міністрам у нас няма.

 Менавіта ігнараванне МУС усіх патрабаванняў журналістаў і адмова нават ад сустрэчы з прадстаўнікамі незалежных медыяў выклікала ідэю правесці марш, каб данесці да як мага большай колькасці людзей інфармацыю, што ўлада Лукашэнкі зноў груба пляжыць свабоду слова ў краіне. Марш дайшоў да Кастрычніцкага РАУС, куды прывезлі затрыманага на акцыі фатографа Змітра Брушко. Журналісты змясцілі на агароджу пастарунка плакаты з цытатамі Юрыя Караева пра святасць СМІ і патрабаваннямі свабоды журналістам. Неўзабаве Змітра Брушко адпусцілі.

Цалкам матэрыял:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота tut.by