Акцыя супраць “спайса” праходзіць у Берасці
Улёткі з заклікам не ўжываць наркотыкі распаўсюдзілі ў Берасці. Актывісты грамадскай установы “Абсурд’’ расклеілі інфармацыю пра шкоду спайсу ў цэнтры горада.
Адна з мэтаў – данясенне альтэрнатыўнай інфармацыі да грамадства і змяншэнне наступстваў, – распавядае адзін галоўных арганізатараў акцыі Аляксандр Храпко:
– У горадзе існуе вельмі сур’ёзная праблема са спайсам. Шмат дзяцей 14-18 гадоў злоўжываюць спайсам. Для таго, каб мінімізіраваць наступствы, была праведзеная акцыя па расклейванню ўлётак – пра наступствы ўжывання спайса.
“У першую чаргу наш зварот накіраваны да бацькоў, чые дзеці могуць патэнцыйна ўжываць спайсы, звярталі ўвагу на асноўныя сімптомы пагаршэння фізічнага і псіхалагічнага стану маладзёнаў, якія варта ведаць”, – дадаў наш суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя