Акцыя “Свабоду Эдуарду Пальчысу!” у Берасці



На людных вуліцах Берасця з’явіліся плакаты ў падтрымку Эдуарда Пальчыса “Свабоду Эдуарду Пальчысу!” На плакаце з яго выявай змешчана інфармацыя пра вязня. Як стала вядома, акцыю правялі актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

DIGITAL CAMERA

Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com вядомы пад псеўданімам “Джон Сільвер”, экстрадаваны ў Беларусь з Расеі і знаходзіцца ў Жодзінскай турме, куды перавялі яго з Валадаркі. Яму інкрымінуюць распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў. Яму пагражае да 5 гадоў турэмнага зняволення.

[Not a valid template]

«1863x» – калектыўны блог, аўтары якога аналізавалі бягучыя палітычныя падзеі ў Беларусі, Расеі і Украіне, а таксама беларускай гісторыі і культуры. Востра крытыкавалі Лукашэнку і Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце