Акцыя ў Нью-Ёрку 26 красавіка
Беларусы і ўкраінцы Нью-Ёрка зладзілі супольную акцыю ў памяць пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, падчас якой падкрэслілі вялікую небяспеку выкарыстання ядзернай энергіі ва ўмовах вайсковай агрэсіі і знешняй акупацыі.
У мерапрыемстве, якое праходзіла на знакамітай плошчы Таймс Сквэр, узялі ўдзел прадстаўнікі Нью-Ёркскага аддзялення Беларуска-Амерыканскага Задзіночання „БАЗА”, Беларуска-Амерыканскага Згуртавання „Пагоня”, Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA), а таксама супольнасці „RAZOM for Ukraine”.
Фота і відэа Юрыя Эбера.