Акцыя “Увага – узрост!”



На Берасцейшчыне праваахоўнікі праводзяць акцыю „Увага – ўзрост!”, якая скіравана на ўзмацненне абароны пенсіянераў ад махляроў. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з правядзеннем у краіне дэнамінацыі.

бабуля

Пераважна злачынцы прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі і прапаноўваюць розныя паслугі – правесці абмен грошаў, зняць накапленні з рахунку. Таму прымаюцца адпаведныя крокі, адзначае супрацоўніца сацыяльнай службы Наталля Крывецкая:

– Людзі пад выглядам супрацоўнікаў бяруць інфармацыю выкарыстоўваючы яе ў сваіх мэтах. Праводзім працу з нашымі супрацоўнікамі, каб яны прадстаўлялі ў першую чаргу пасведчанні, якія пацвярджаюць асобу, кім яны з’яўляюцца, каардынаты, нумары тэлефонаў нашай арганізацыі, куды пенсіянер можа патэлефанаваць і ўпэўніцца ў тым ці іншым факце, калі ў яго ўзнікае падазрэнне.

Праваахоўнікі заклікаюць не толькі паведамляць пра вядомыя факты махлярства ў адносінах да пенсіянераў, але праявіць грамадзянскую салідарнасць – не быць абыякавымі да адзінокіх людзей сталага ўзросту.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя