Акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй ладзяць у Гародні



Гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік запрасіў грамадзян 15 снежня а 15-й гадзіне ўзяць удзел у „Ланцугу салідарнасці”.

Салянік прапануе стаць уздоўж ходнікаў Старога моста праз Нёман і на адыходзячых ад яго вуліцах. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: “Прыносце з сабой сцягі ды плакаты ў падтрымку Дзяржаўнасці і Суверэнітэту Беларусі! Дзеючая ўлада заўсёды гаворыць, што Беларусь – гэта самастйная дзяржава. Таму мы не з’яўляемся парушальнікамі закона, а толькі адстойваем верхавенства менавіта Беларускага права, а не чужой краіны».

Акцыя праводзіцца без санкцыі ўладаў і павінна пачацца а 15-й гадзіне.

Іншы грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка лічыць, што галоўная мэта акцыі – паказаць, што гарадзенцы падтрымліваюць незалежнасць сваёй краіны.

Нагадаем, што падобная акцыя «Жывы ланцуг» адбылася ў Менску 7 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя