Актыўная пара для скарбашукальнікаў
Дзяржава не хоча належным чынам упарадкаваць дзеянні скарбашукальнікаў, далучыць іх да навуковага даследавання спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Так мяркуюць некаторыя гарадзенскія аматары артэфактаў даўніны. Да таго ж з надыходам цёплых дзён у Беларусі павялічваецца колькасць аматараў пашукаць скарбы, кажуць гарадзенскія калекцыянеры:
– Пытанне наконт таго, што пры гэтым будуць знойдзены артэфакты, хутчэй не для тых, хто шукае, а для дзяржавы. Бо гэта ўсё трэба неяк упарадкаваць. У нас скарбашукальнікаў вельмі шмат. Мы з вялікім задавальненнем падзяліліся б з усім, калі гэта каму трэба. Расказалі б што і дзе мы знайшлі.
– Гэта, у прынцыпе, задавальненне. Для некаторых, напрыклад, гэта паляванне. Але я не хачу забіваць жывёл. Не хачу лавіць рыбу. У кожнага свае інтарэсы.
Узаемадзеянне скарбашукальнікаў ды археолагаў магчымае, але колькасць апошніх у дзяржаўных інстытутах увесь час змяншаецца. Так, у Гародні, напрыклад, ужо перастала існаваць адмысловая кафедра археалогіі пры мясцовым універсітэце і нават асобны гістарычны факультэт. Сярод знаходак скарбашукальнікі вылучаюць кераміку, гузікі, манеты, старажытныя сігнеты.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара