Актывіст беларускага руху ў Сібіры Алег Рудакоў адзначае 50-гадовы юбілей
50-гадовы юбілей адзначае Алег Рудакоў — сябра Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», актывіст беларускага руху ў Сібіры.
Ён гаспадар «Беларускай хаты» ў Іркуцку. У 1996-м годзе ён стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага — найбуйнейшае сярод чатырох дзясяткаў нацыянальна-культурных утварэнняў у рэгіёне і адной з самых актыўных у Расеі беларускіх суполак. У 2013-м сышоў з пасады старшыні таварыства, і засяродзіўся на дзейнасці ў моладзевым клубе «Крывічы».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/people/Алег-Рудакоў
