Актывіст БХД Валерый Білібуха пераабраны дэпутатам сельсавета
Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Валерый Білібуха пераабраны дэпутатам Першамайскага сельсавета ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці.
„Дэмакратычны дэпутат Валерый Білібуха зноў стаў дэпутатам сельсавета. Супраць яго вылучалі ветэрынара, раённая газета вяла кампанію паклёпу, але сфальсіфікаваць не здолелі, бо ва ўчастковых камісіях былі члены Партыі БНФ„, — паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец.
Паводле яго слоў, Білібуха вылучаўся таксама ў райсавет, аднак вынікі выбараў пакуль невядомыя. БелаПАН