Актывіст Ілля Міронаў з’ехаў з Беларусі
19 гадоў таму
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, якога апошнім часам некалькі разоў кідалі на суткі, пакінуў Беларусь.
„Мае дарагія сябры, добры вечар! Можаце мяне павіншаваць, я паспяхова эвакуяваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім дзякуй за словы падтрымкі! Моцна цісну вашы рукі”, — напісаў актывіст у Фэйсбуку.
Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2000 лістоў палітвязням. Ён таксама пісаў скаргі — на прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка і Рыгора Азаронка, лукашысцкі тэлеграм-канал „Жоўтыя слівы”. Але Міністэрства інфармацыі ніякіх парушэнняў не пабачыла.