Актывіст Максім Вінярскі выйшаў на волю
Максім Вінярскі выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту за абарону Курапатаў.
Сябры сустрэлі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” каля выхаду з ізалятара часовага ўтрымання Менскага раёна, – паведамляе прэс-служба Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
Прыгадаем, што Максім Вінярскі быў затрыманы на акцыі трэцяга ліпеня ў Менску і асуджаны за абарону Курапатаў.
