Актывіст Рыгор Грык звярнуўся ў Вярхоўны суд



Рыгор Грык звярнуўся ў Вярхоўны суд. Актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці з Баранавічаў не хоча мірыцца з абвінавачываньнямі ў хуліганстве, а таксама з выракам суду адносна яго несанкцыянаванага пікету. За гэтыя парушэнні Баранавіцкі і Берасцейскі абласныя суды пакаралі Грыка штрафам ў 30 базавых велічыняў.

— Пікет я праводзіў згодна закону і калі мяне абвінавацілі ў тым, што я лаяўся дык ёсць доказы, што я ні ў чым не вінаваты. Я лічу, што Баранавіцкі і Берасцейскія суды не захацелі разабрацца ў маёй справе і вынесці рашэнне па закону і па нашай Канстытуцыі.

 

Паводле Рыгора Грыка, суды выканалі загад уладаў, каб пакараць яго за актыўную грамадскую пазіцыю. Калі Вярхоўны суд не адменіць рашэнняў Баранавіцкага і Берасцейскага судоў, Грык намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Беларускае Радыё Рацыя