Актывіст: Збіраем грошы на незалежную экспертызу



Чарговы раз, ужо па традыцыі, берасцейцы пратэставалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

На плошчы Леніна сабралася каля сотні чалавек. Яны абмеркавалі магчымасць правядзення экалагічнай экспертызы па праекту шкоднай вытворчасці, — распавёў адзін з удзельнікаў:

– Вы бачыце, што колькасць людзей павялічваецца ў сувязі з тым, што ўлады ігнаруюць тое, што адбываецца, і ўсяляк гэта замоўчваюць. Ініцыятыўная група спрабавала прыйсці па дамоўленасці і па спісу, які быў зацверджаны, на завод, каб паглядзець сітуацыю. І не пусцілі людзей, якіх запрашалі. То-бок, суцэльная фікцыя. Людзі выдатна гэта разумеюць.

На дадзены момант на платформе MolaMola ідзе збор срокаў для правядзення экспертызы. Яе павінны зрабіць прафесійныя спецыялісты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце