Актывіста Паўла Вінаградава пакаралі чарговым штрафам



Суд Першамайскага раёна перакваліфікаваў скаргу супрацоўніка міліцыі на быццам бы абразлівае стаўленне Вінаградава ў дробнае хуліганства. За апошнія два дні гэта была ўжо трэцяя позва ў суд да актывіста. «Суд прайшоў у рэкордны тэрмін і заняў каля 15 хвілін,» — гаворыць актывіст Павел Вінаградаў.

— Разглядалі пратакол па артыкуле 17.1 — дробнае хуліганства. 17.1 ён стаў пасля таго, як усё ж такі вырашылі адмовіцца ад пратакола за абразу міліцыянта, які чамусьці вырашыў абразіцца і далі мне сёння 30 базавых велічынь штрафу.    

“Хаця нават для беларускага суда, гэтая справа была занадта левая,” – дадаў Павал Вінаградаў. У канцы жніўня актывіст атрымаў адміністратыўных штрафаў на 120 базавых велічынь. Вінаградаў быў асуджаны да 4 гадоў зняволення пасля выбараў 2010 года. Пасля вызвалення ў 2011-м над актывістам быў усталяваны прэвентыўны міліцэйскі нагляд. За гэты час Вінаградаў неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя