Актывіста з Баранавіч пакаралі 30 базавымі



Грамадскі актывіст з Баранавіч Рыгор Грык, якога абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы на працоўным месцы ў краме і арганізацыі несанкцыянаванага пікета падчас выбарчай кампаніі, пакараны штрафам у 30 базавых велічынь.

IMG_2185

Суддзя Васіль Петрыў зачытаў рашэнне не выходзячы з залы адразу пасля прамовы адваката.

Працэс доўжыўся 5 дзён. Сведкі з боку абвінавачвання блыталіся ў паказаннях. Супрацоўнік міліцыі, які быў у краме ў час нібы лаянкі Грыка, не чуў такога. Відэазапіс, дзе запісаны гэты момант, раптоўна знік.

Паводле Рыгора Грыка, тут не суддзя прымаў рашэнне:

– Сістэма знішчае тых людзей, якія бароняць свае правы і правы нашага грамадства. Гэтым штрафам яна паказвае, што тыя, хто бароніць, яны не маюць права гэтага рабіць таму, што мы знаходзімся ў канцлагеры. Мала таго, што на дадзены момант я беспрацоўны і не маю сродкаў на жыццё, улада пакарала мяне гэтым штраф.

Праваабаронцы Сяргей Гоўша і Вячаслаў Болбат аднагалосна заявілі, што рашэнне суда незаконнае і надуманае. Насамрэч Рыгора Грыка пакаралі за паласатую робу, стылізаваную пад арыштанцкую, у якой ён прыступіў да працы ў краме.

Рыгор Грык будзе абскарджваць  прысуд у вышэйшых судовых інстанцыя.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя