Актывіста затрымалі за фотаздымак з прапановай заблакаваць сайт МУС
У пятніцу, 1 чэрвеня актывіста Петра Маркелава выклікалі на прафілактычную размову ў Маскоўскае РУУС у 13 гадзін.
Маркелаў паспеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу аднаго). Тэлефон актывіста недаступны, у РУУС адказваюць, што яго там няма.
Актывіст Пётр Маркелаў 31 траўня сфатаграфаваўся каля будынка МУС з плакатам «Заблакуйце 86.57.250.202». Гэтыя лічбы абазначаюць ip-адрас сайта Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
