Актывістаў не пусцілі на сесію Гарадзенскага абласнога савета
Сябры кампаніі «Гавары Праўду» не здолелі патрапіць на сесію Гарадзенскага абласнога савета, якая праходзіла 10-га лютага. Хаця іх заяўка на допуск дэпутацкага сходу абласных абраннікаў была пададзена ў час, міліцыя на варце мела ўказанне не пускаць.
Кажа каардынатар “Гавары Праўду” па Гарадзенскай вобласці Зміцер Бандарчук.
– Па нашай інфармацыі сёння дэпутаты павінны разгледзець змены ў заканадаўстве мясцовым, якое рэгулюе адносіны органаў тэрытарыяльнага самакіравання. Нягледзячы на тое, што мы яшчэ год назад атрымалі адказ, што ўсе сесіі праводзяцца адкрыта, нас сёння не пусцілі на сесію. Без матывацыі.
Праблемай мясцовага самакіравання кампанія “Гавары Праўду” цікавіцца даўно, таму, як заўважыў Зміцер Бандарчук, сябры кампаніі спадзяваліся даведацца, якія будуць прынятыя змены ў гэтай галіне мясцовай палітыкі. Цяпер, актывісты будуць дамагацца пісьмовага адказу ад абласнога савета, чаму іх не пусцілі на сэсію.
Беларускае Радыё Рацыя