Актывістаў Паліну і Андрэя Шарэндаў выклікаюць ў пракуратуру



Берасцейскія актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейскай Беларусьі” Паліна і Андрэй Шарэнды абураныя, па іх словах, правакацыяй з боку пракуратуры горада.

Ім даслалі позву за подпісам старэйшага пракурора Берасця Бразінскай. Па позве яны павінны былі з’явіцца ў пракуратуру па “пытанні прад’яўлення зыска пра спагнанне шкоды юрыдычнай асобе”.

Паколькі актывісты шкоды нікому не наносілі, то ад паходу ў пракуратуру ўстрымаліся.

«Мы з трывогай чакаем развіцця далейшых падзей», – кажа Паліна Шарэнда:

 – Калі апошнія 10 год была методыка прыцягнення да адказнасці нібыта за нецэнзурную лаянку,  цяпер яны вырашылі, відаць, да нейкіх іншых методык перайсці – вось да гэтага «спагнанне шкоды». 

Андрэй Шарэнда за апошнія паўгады тройчы быў затрыманы па надуманых прычынах.

Двойчы праваахоўнымі органамі і адзін раз на беларускай мяжы, дзе ў яго былі канфіскаваны 7 сцягоў Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя