Актывістаў затрымліваюць і ізалююць на час прэзідэнцкіх выбараў
У Беларусі ізалююць актывістаў на час прэзідэнцкіх выбараў – затрымліваюць для адбыцця раней прызначаных арыштаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Затрыманні адбыліся ў Менску, Воршы, Наваполацку, Берасці, Слуцку і іншых гарадах.
Паводле звестак праваабаронцаў, ад пачатку выбарчай кампаніі 204 чалавекі асуджаныя ў агульнай складанасці на 2.937 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 367 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам амаль 285.000 рублёў (гэта больш як 116.000 долараў ЗША).
Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1.277 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся з 6 траўня па 31 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя