Актывістка ЗБС: Большасць беларускіх студэнтаў не збіраецца з’язджаць за мяжу



Беларускія студэнты не збіраюцца з’язджаць за мяжу па прыкладу прадстаўнікоў бізнесу або IT-сферы.

Яны гатовыя да канца адстойваць сваю пазіцыю і пры неабходнасці ўдзельнічаць у пратэстах, — пра гэта распавяла актывістка Задзіночання беларускіх студэнтаў спадарыня Ксенія:

– Я сустракаю з большага такія настроі, якія кажуць, што студэнства хоча заставацца. З тых, каго сустракала, пра якіх я наогул ведаю, мала людзей, якія хочуць з’язджаць. Неяк увесь гэты рух, які зараз адбываецца, усё гэтае абуджэнне нацыі, верагодна паўплывала і на студэнства. І таму няма нейкіх яўных жаданняў з’ехаць, хутчэй ёсць, напэўна, жаданне з’ехаць, калі не атрымаецца.

Суразмоўца звярнула ўвагу, што яна сама таксама не збіраецца з’язджаць за мяжу. Выключэннем можа толькі стаць выезд пад прымусам сілавых структураў.

Беларускае Радыё Рацыя