Актывісткі “Матчынага руху 328” сустрэліся з Людмілай Міхальковай



Ініцыятары стварэння грамадска-асветніцкага аб’яднання “Матчын рух 328” арганізавалі сустрэчу са старшынёй пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству Людмілай Міхальковай. На сустрэчы прысутнічала чатырнаццаць маці з усё краіны, якія лічаць, што іх дзеці незаконна асуджаныя паводле артукула 328 крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў).

Падчас размовы з дэпутатам былі паднятыя вострыя пытанні, галоўнае з які –   абарона маладых людзей ад міліцэйскага свавольства, зазначае ініцыятарка стварэння “Матчынага руху 328” Людміла Жыгар:

– Трэба дамагацца перагляду гэтага артыкула. Людміла Сцяпанаўна сказала, што яна нас пачула і пастараецца данесці да дэпутатаў усе нашыя просьбы і заўвагі.

Падчас сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Людмілай Міхальковай маці з усё Беларусі падпісалі зварот да беларускіх парламентарыяў, у якім заклікаюць народных абраннікаў звярнуць увагу на тое, колькі справаў фальсіфікуецца паводле артыкула 328 і колькі людзей церпіць ад незаконных прысудаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня