Актывістку прафсаюза РЭП асудзілі на два гады калоніі



Актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі на два гады калоніі. Яе прызналі вінаватай у абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Працэс прайшоў за адзін дзень у судзе Ленінскага раёна Брэста. 60-гадовую прафсаюзную актывістку затрымалі 25 сакавіка пасля ператрусаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Да суда яна была ў СІЗА №7 Берасця. Як паведамлялася, абвінавачванне ёй было выстаўленае на падставе тэлефоннага праслухоўвання.

Дарэчы, сам прафсаюз РЭП 11 красавіка быў дададзены ў спіс тэрарыстычных арганізацый на падставе рашэння КДБ.