Актывістку Саюза палякаў Анжаліку Арэхву будуць судзіць
Анжаліку Арэхву, актывістку непрызнаванага ўладамі Беларусі Саюза палякаў у Беларусі, будуць судзіць. Учора актывістка пайшла па выкліку ў міліцыю. Папярэдне ёй паведамілі, што гэта звязана з нейкай экстрэмісцкай інфармацыяй на яе старонцы ў Фэйсбуку.
Як піша Арэхва ў сваім акаўнце: “… размова ў міліцыі пераўтварылася ў допыт і складанне пратакола. Як высветлілася, у адносінах да мяне пачатая адміністрацыйная справа па артыкуле 19.11 ч.2. Значыць мяне чакае суд”, – напісала актывістка. Названы артыкул звязаны з распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Фота: Facebook