Актывістку з Берасця Алену Гнаўк, затрыманую ўчора, адпусцілі
Берасцейскую актывістку Алену Гнаўк, якую затрымалі ўчора, адпусцілі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.
Як паведамлялі праваабаронцы, 19 жніўня яе выклікалі ў РАУС, і ў 20 гадзін сваякоў апавясцілі аб яе затрыманні.
У сёлета ў траўні 64-гадовую жанчыну прыгаварылі да двух гадоў абмежавання волі ў хатніх умовах па вядомай „карагоднай справе”. Два тыдні таму ў дачыненні да Гнаўк распачалі яшчэ адну крымінальную справу: яе абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).
БелаПАН
