Актывісты АГП адзначылі гадавіну Грунвальда
Гарадзенскія актывісты адзначылі 606 гадавіну перамогі ў Грунвальдскай бітве ўскладаннем кветак да помніка „Пагоня на Грунвальд”.
Гэты невялікі помнік з выявай старажытнага нацыянальнага герба „Пагоня” ўсталяваны ў 90-я гады ХХ стагоддзя каля гарадзенскай Каложы.
Пра акцыю распавядае актывістка АГП Наталля Лукашэвіч, якая збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах:
– Мы павінны ведаць сваю гісторыю, павінны расці на ідэі патрыятызму. Варта ведаць, што Вялікае Княства Літоўскае перамагло ў гэтай бітве і паклала канец вайне.
Актывіст АГП Уладзімір Пруднікаў:
– Беларусы ва ўсе стагоддзі баранілі незалежнасць, у тым ліку ў 1410, а не толькі ў 1941-45 гг.
Акцыя прайшла без затрыманняў, а актывісты плануюць зрабіць яе штогадовай.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
