Актывісты дамагліся рамонту дарогі, пабудаванай больш за 80 гадоў таму
Рамонт дарожнага палатна, якое эксплуатуецца з 1935 года ў горадзе Драгічын Берасцейскай вобласці, праведзены мясцовымі ўладамі па патрабаванні актывістаў. Пра гэта распавяла старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная партыя (Грамада) Ганна Канюс. Гаворка ідзе пра паляпшэнне стану аўтамабільнай дарогі Агдэмер-Драгічын-Агдэмер, якая была пабудавана ў 1935-1938 гадах, адзначыла палітык.
– Гэта мясцовая дарога, па якой кожны дзень ходзяць жыхары Драгічына і яго ваколіц. На жаль, яна так ужо разбіта, бо збудавана была ў 1935 годзе. І яшчэ не было капітальнага рамонту гэтай дарогі. Зараз у Драгічыне адбудуцца Дажынкі. Аднак гэтая дарога не была ўпісана ў план рамонту дарог, таму з нашага боку была праяўлена такая актыўнасць – каб дарогу ўсё ж адрамантавалі.
Ганна Канюс упэўнена, што такі стан пакрыцця ўяўляе відавочную небяспеку для дарожнага руху. Менавіта таму быў складзены зварот да мясцовых уладаў і было сабрана больш за сотню подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота mybrest.by