Актывісты дамагліся рамонту вуліцы ў Драгічыне



Да правядзення Дыжынак, якія сёлета адбудуцца ў Драгічыне, адрамантуюць вялікую, у некалькі кіламетраў, вуліцу Карла Маркса. У час леташняй выбарчай кампаніі да сацыял-дэмакратаў звярталіся жыхары з просьбай дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання. Актывісты партыі склалі зварот, пад якім падпісаліся больш за 200 чалавек. І накіравалі яго ў Драгічынскі раённы выканкам, кажа кіраўнік Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:

— На гэтай вуліцы знаходзіцца шэраг важных будынкаў, адміністрацыйных будынкаў: Беларусбанка і КДБ. Мы думаем, што на такое станоўчае рашэнне безумоўна паўплываў наш зварот.  

IMG_3677

Паводле Ігара Маслоўскага, людзі на работу, а дзеці ў школу не маглі ісці пасля дажджу па тратуары  з-за адсутнасці ліўнявой каналізацыі, прыходзілася выходзіць на праездную частку. А гэта небяспечна для жыцця. Вялікую работу ў гэтым накірунку зрабіў кіраўнік раённай суполкі партыі ў Драгічыне Аляксандр Амялюсік.

daroga u dragiczyne

Беларускае Радыё Рацыя