Актывісты Гомельшчыны рыхтуюць шэраг пікетаў
Актывісты Гомельшчыны ўсталі на абарону незалежных прафсаюзаў.
Актывісты незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці ў Мазыры, Жлобіне, Калінкавічах, Уваравічах і Рэчыцы падалі заяўкі на правядзенне ў райцэнтрах пікетаў. Яны хочуць выказаць пратэст супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы незалежнага прафсаюза з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед яго лідараў Генадзя Фядыніча ды Ігара Комліка, — паведамляе сайт «Гомельская Вясна».
Як вядома, абодвум лідарам выстаўлена абвінавачанне па артыкуле «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». У іх падтрымку выступілі міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў.