Актывісты «Наваросіі» пагражаюць пінскаму блогеру



Прыхільнікі маскоўскага праекта “Наваросія” пагражаюць чальцу Партыі БНФ, актыўнаму блогеру з Пінска Мікалаю Клімовічу. Актывіст вырашыў перадрукоўваць інфармацыю з вядучых украінскіх СМІ ў свае сацыяльныя сеткі ды блог.

F6DE4587-C3D4-40CD-A240-610B4839728A_mw1024_s_n

Неўзабаве пачаў атрымоўваць пагрозы ад прыхільнікаў сепаратыстаў. Цяпер пачалі шантажаваць яго сваякоў, пішуць, што іх родзіч ходзіць „па лязу брытвы”:

– Пішуць да маіх родных, блізкіх, знаходзяць нейкім чынам кантакты. Пісалі: «Што ж вы не глядзіце за сваім братам? Ён жа ў вас бандэравец, робіць такія публікацыі». А, напрыклад, зусім нядаўна нехта з «Наваросіі» напісаў да маёй сястры: «Прыглядайце за ім, ён па лязу брытвы ходзіць. Вы не хвалюецеся за яго жыццё? Не баіцеся, што ён аднойчы можа не прыйсці дадому?»

Прыхільнікі „Наваросіі” патрабуюць ад Мікалая Клімовіча выдаліць усю інфармацыю ды прызнаць праўду за сепаратыстамі. Наварасейцы паабяцалі напісаць на актывіста Партыі БНФ асабіста Аляксандру Лукашэнка, на што Клімовіч адказаў: “Наш кіраўнік – за адзіную Украіну”.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com