Актывісты наведалі Аляксандра Сахарука, які выходзіць з галадоўкі



Актывісты Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Берасцейшчыны наведалі Аляксандра Сахарука, які выходзіць з галадоўкі. Зараз Аляксандр яшчэ знаходзіцца ў адпачынку ў сваёй роднай вёсцы Рэпяхі.

„Наш прыезд – гэта дэманстрацыя салідарнасці з нашым сябрам, які падтрымаў рабочага Сяргея Вакуленку. Шкада, што іншыя рабочыя не падтрымалі Вакуленку і Сахарука”, – кажа кіраўнік прафсаюза Зінаіда Міхнюк:

– Павінна быць салідарнасць. Трэба, каб працоўныя адстойвалі свае правы на сваім працоўным месцы. Таму што мы – гаспадары гэтай краіны.

Аляксандр Сахарук лічыць сваю сямідзённую галадоўку – важным досьведам на будучыню. Паколькі сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з новым Працоўным кодэксам нічога добрага не абяцае:

– Гэты досьвед мне спатрэбіцца. Ці мала што са мной будзе? Я вырашыў паспрабаваць свае сілы.

– Працоўныя мусяць праяўляць салідарнасць, калі чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі застаецца без працы.

Сябры Сахарука сумясцілі акт салідарнасці з абмеркаваннем далейшай работы прафсаюза, папулярнасць якога расце ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя