Актывісты наведалі расстрэльны лес



17 верасня актывісты ініцыятывы „Мы аршанцы, мы беларусы” наведалі лес па Магілёўскай шашы, дзе ў 30-ыя гады расстрэльвалі „ворагаў народу”, сярод якіх было вельмі шмат святароў розных канфесій.  img_7467

Пра расстрэлы на Магілёўскай шашы грунтоўны матэрыял сабраў ў 80-ыя гады 20-га стагоддзя аршанскі даследчык Юрась Копцік.

Юрась Копцік на той час працаваў карэспандэнтам газеты “Ленінскі прызыў”. Шмат вандраваў па прыгарадных вёсках і меў магчымасць апытаць сведкаў трагічных падзеяў. Гэтыя сведчанні былі сабраныя ў артыкуле  „Крумкачы на Кабыляцкай гары”, газета („Літаратура і Мастацтва” , 1989 год). У артыкуле распавядалася не толькі пра расстрэлы на Кабыляцкай гары – вядомым месцы расстрэлаў у Воршы, але і пра забойствы ў лесе па Магілёўскай шашы. Апытаныя Юрасём Копцікам сведчылі, што ў гэтым лесе было шмат расстрэльных ямаў, з некаторых з іх высоўваліся рукі і ногі забітых, а на дрэвах былі сляды крыві і мозгу.

img_7459

Бліжэйшым часам актывісты “Мы аршанцы, мы беларусы” плануюць пачаць працу па інфармаванні грамадскасці ды ўшанаванні памяці бязвінна расстраляных у лесе па Магілёўскай шашы.

 Беларускае Радыё Рацыя