Актывісты просяць Лукашэнку спыніць справу прафсаюза РЭП
Каля 50 актывістаў 24 жніўня прыйшлі да Адміністрацыі прэзідэнта. Сярод іх — палітык Мікалай Статкевіч.
Наведнікі перадалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць справу ў дачыненні да кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. 24 жніўня ім будзе абвешчаны прысуд.
Як паведамляе Tut.by, Максім Вінярскі прычапіў на дзверы Адміністрацыі плакат «Лукашэнка, сыходзь!» Праўда, ахова адразу прыбрала яго.
Паводле Tut.by