Актывісты Савета працоўных “Пінскдрэва” не збіраюцца рэарганізавацца ў прафсаюзную суполку



Актывісты Савета працоўных “Пінскдрэва” не збіраюцца рэарганізавацца ў суполку незалежнага прафсаюзу – пра што паведамілі на афіцыйнай старонцы ў сацыяльных сетках. Рашэнне тлумачаць тым, што гэта толькі выявіць людзей і падставіць іх пра рэпрэсіі.

Адзін з арганізатараў Савета працоўных “Пінксдрэва” Дзмітрый Кудранок узгадвае сумны прыклад “Граніта”:

— У нас быў досвед «Граніта», досвед Алега Стахаевіча і ягоных таварышаў. Людзі, якія будуць актыўна выступаць і адстойваць свае правы, пры чым законна, могуць трапіць пад прэс рэпрэсій. Аніводзін працоўны цяпер не будзе распаўсюджваць інфармацыю ні пра працоўны савет, ні пра ягоны склад. Працоўныя будуць цяпер гаварыць праз Інтэрнэт.

Нагадаем, што напачатку сакавіка ў сеціве з’явіўся відэазварот і заява ад імя працоўных прадпрыемства, якія заклікалі грамадзян Расеі не набываць вырабаў мэблевага холдынгу “Пінскдрэў” з-за нізкай якасці тавару і знявагі працоўных. Адміністрацыя кампаніі звярнулася ў праваахоўныя органы, якія цяпер выяўляюць аўтараў.

Беларускае Радыё Рацыя